Русский человек! Если ты зашел на этот блог, то знай, что я пишу по-беларуски, но специально для тебя, русский человек, у меня есть русская версия. И она находится прямо под постом на беларуском. Так что ты сможешь без проблем меня читать.
Пост написан из-за того, что почти никто не видит русской версии.
Пост написан из-за того, что почти никто не видит русской версии.
ее! дзякуючы конкурсу ад Euroradio, я выйграў 2 квіткі на Moby, які будзе выступаць на Мінск Арэне ў нядзелю :)
зрабіў кавер на Мобі "Natural Blues" для ўдзелу ў конкурсе, які ладзіць Euroradio.fm. хіба што няблага атрымалася :) ↓
сёння разам з Статкевічам і Усам быў асуджаны на 4 гады Арцём Грыбкоў. гэта вельмі класны мэн з каторым я сядзеў у Жодзіна за 19е. безканцоўнымі стабільна аднолькавымі днямі ў камеры ён пісаў выдатныя вершы, а ў вечары чытаў іх нам, чым дапамагаў пазбавіцца ад дэпрэсіўных думак... а цяпер ён будзе зноў сядзець ні за што. толькі ўжо не 10 сутак... і гэта ўжо другі мой былы сакамернік, які быў асуджаны ўжо па крымінальнай справе... я спадзяюся, што ніхто з іх не дасядзіць да канца па гэтым ілжывым прысудам


Эрык Арлоў-Шымкус aka магчы мо шум імкліва знойдзе кропку гук заўсёды пройдзе звонку зазваніць бліскучым светам дасць напрамак здольным мэтам матэрыяльны ланцужок разарве свой цяжкі змрок акіян адчутных фарбаў дасць правы фантазіям на вартасць быць і знікнуць біць і снікнуць. жыць і звыкнуць з думкаю звычайных крокаў па пустотных межах а ў вежах прастаяць за час, не за грашыма і не за цудоўнае... атрымаўшы зноўку старае "магчыма" як ярмо цягнуць яго б сваімі моцнымі плячыма мізэрэнькіх долей болю болей наваліць і пазабыць, як здраду за адзеннем усю схаваць і пахаваць і паважаць тых толькі, хто завязаў павязку над бліскучымі вачыма магчыма мо чым пазбегнуць спробы накірунку? прабегчысь міма назвы шэрага прыпынку лёс? каб зноў адчуць бліскучась гукаў звонку пазбегчы частых кропак і фарбамі ўбачыць мэты здольных крокаў... магчыма мо? магчы мо... Магчыма 21.03.11, Менск | Эрык Арлоў-Шымкус aka mahčy mo šum imkliva znojdzie kropku huk zaŭsiody projdzie zvonku zazvanić bliskučym śvietam daść napramak zdolnym metam materyjalny łancužok razarvie svoj ciažki zmrok akijan adčutnych farbaŭ daść pravy fantazijam na vartaść być i źniknuć bić i śniknuć. žyć i zvyknuć z dumkaju zvyčajnych krokaŭ pa pustotnych miežach a ŭ viežach prastajać za čas, nie za hrašyma i nie za cudoŭnaje... atrymaŭšy znoŭku staraje "mahčyma" jak jarmo ciahnuć jaho b svaimi mocnymi plačyma mizereńkich dolej bolu bolej navalić i pazabyć, jak zdradu za adzieńniem usiu schavać i pachavać i pavažać tych tolki, chto zaviazaŭ paviazku nad bliskučymi vačyma mahčyma mo čym paźbiehnuć sproby nakirunku? prabiehčyś mima nazvy šeraha prypynku los? kab znoŭ adčuć bliskučaść hukaŭ zvonku paźbiehčy častych kropak i farbami ŭbačyć mety zdolnych krokaŭ... mahčyma mo? mahčy mo... Mahčyma 21.03.11, Miensk |
Эрык Арлоў-Шымкус aka ці знойдзеш замяняюць табе словы дазваляюць пазабыцца пра асноўны шлях прачысты закрывацца дазваляюць тваім лёгкім сэрца рухам дазваляюць адкрывацца чорным дзіркам у вачах і адчуеш у сабе ты прадбачальна-асабісты дух вытворцы, неказіста быць табе валантэрыстам і прайсці дарогай цяжкай, важкай, прабачальна-адарваны свет стварыць, істотны і сапраўдны, пазабыць усе высновы бессэнсоўных кола словаў, ланцужкі паўторных сказаў, фразаў, разгарнуць праменні сонца пра якіх ты пазабыўся па якіх ты ўжо спяваў песню суму і жаллю зазірні ў сваю кішэню можа схопіш хоць бы жменю тых апошніх, што пакінуў табе сябра. і з дзяцінства і з юнацтва ты чакаў ты чакаў ты хацеў чакаць а потым скарыстацца іхняй моцай але ты пачаў губляць кішэні і сяброў забыў па частках і жыццёвае суровасці праз шматлікія вытворнасці замянілі табе твар вар ар я твой сябра я тут блізка і дарога да мяне празрыста я пачаў перабудовы я заклаў цяжкі асновы пласт жыцця на новы дзень карысны для асобаў тых, што звацца "Ён", "Яна", "Яны" і мы з табою зможам болей калі прыйдзеш ты да мяне праз дзірку ў зафарбованым вакне праз тую дзірку праз якую праз рыстыя праменні сонца ўсё хочуць у тваё сэрца зноўца якія засталіся ў апошняе кішэні ні і?.. ... чакаю я чакаю я хачу чакаць цябе каб йшлі мы ў адны бакі вялікай вуліцы перабудовы забудовы пабудовы ці знойдзеш інша-асабісты свой шлях прагрэсявісты ты але знайдзі, прашу не памірай ад частае хваробы абсцэсу сэрца і душы які прарэзаць можа толькі праменні сонца ў апошняе кішэні і часткі сябра ў першым прабачэнні 12.03.11, Менск | ci znojdzieš zamianiajuć tabie słovy dazvalajuć pazabycca pra asnoŭny šlach pračysty zakryvacca dazvalajuć tvaim lohkim serca rucham dazvalajuć adkryvacca čornym dzirkam u vačach i adčuješ u sabie ty pradbačalna-asabisty duch vytvorcy, niekazista być tabie vałanterystam i prajści darohaj ciažkaj, važkaj, prabačalna-adarvany śviet stvaryć, istotny i sapraŭdny, pazabyć usie vysnovy biessensoŭnych koła słovaŭ, łancužki paŭtornych skazaŭ, frazaŭ, razharnuć pramieńni sonca pra jakich ty pazabyŭsia pa jakich ty ŭžo śpiavaŭ pieśniu sumu i žallu zazirni ŭ svaju kišeniu moža schopiš choć by žmieniu tych apošnich, što pakinuŭ tabie siabra. i z dziacinstva i z junactva ty čakaŭ ty čakaŭ ty chacieŭ čakać a potym skarystacca ichniaj mocaj ale ty pačaŭ hublać kišeni i siabroŭ zabyŭ pa častkach i žyćciovaje surovaści praz šmatlikija vytvornaści zamianili tabie tvar var ar ja tvoj siabra ja tut blizka i daroha da mianie prazrysta ja pačaŭ pierabudovy ja zakłaŭ ciažki asnovy płast žyćcia na novy dzień karysny dla asobaŭ tych, što zvacca "Jon", "Jana", "Jany" i my z taboju zmožam bolej kali ty pryjdzieš da mianie praz dzirku ŭ zafarbovanym vaknie praz tuju dzirku praz jakuju praz rystyja pramieńni sonca ŭsio chočuć u tvajo serca znoŭca jakija zastalisia ŭ apošniaje kišeni ni i?.. ... čakaju ja čakaju ja chaču čakać ciabie kab jšli my ŭ adny baki vialikaj vulicy pierabudovy zabudovy pabudovy ci znojdzieš inša-asabisty svoj šlach prahresiavisty ty ale znajdzi, prašu nie pamiraj ad častaje chvaroby abscesu serca i dušy jaki prarezać moža tolki pramieńni sonca ŭ apošniaje kišeni i častki siabra ŭ pieršym prabačeńni 12.03.11, Miensk |

- Music:Art Blakey & the Jazz Messengers - What's New
Harotnica - Пажарны марш (Мансарды live)
Канцэрт 4 ліпеня 2008 года на мансардах
Концерт 4 июля 2008 года на мансардах
13 верасня, у свята Дня горада Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, "Арт-праект Алега Коца", Прадзюсарскі цэнтр "ПАН-студыя" і "Арт-група Надзеі Ількевіч" у рамках сумеснага праекту "Museum" прадстаўляюць Ноч музеяў.
Праграма (падрабязнасці ў нізе):
16.00-19.00 Рок на палатне
А вы калі-небудзь задумляліся, як можа выглядаць рок на палатне? Не? Жадаеце паглядзець? Тады вам трэба абавязкова зазірнуць на акцыю "Рок на палатне" 13 верасня ў 16.00 у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, дзе вы зможаце паглядзець, як гэта будзе адбывацца ў рэальным часе. Музыкі граюць рок, а мастакі малююць яго. Акцыя невыпадкова будзе праходзіць у Дзень горада, бо Менск поўны нечаканасцяў, сюрпрызаў. "Рок на палатне" дае магчымасць маладым беларускім мастакам не застацца незаўважанымі, бо ў нашай краіне вельмі шмат таленавітай моладзі, якая часам саромеецца гэта паказаць.
УДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ:
Музычныя гурты: Zombie Zoo, Generation-fi, Пленэр
Мастакі: Васкрасенская Ксенія, Доўнар Мікалай, Бука Зміцер, Захар Кудзін, Лаўрэнчыкаў Аляксандр.
19.00-22.00 Праект шчырай музыкі
Прадзюсаванне Актуальных Накірункаў - так расчыняецца абрэвіятура Прадзюсарскага цэнтра "ПАН-студыя". І гэтым сказанае амаль усё.
"Музыка гэтых выканаўцаў, да шчасця, не апісваецца простым жанравым азначэннем, - кажа Зміцер Саладуха, куратар Праекту шчырай музыкі. - Яна спалучае шматлікія музычныя культуры і жанры ў гарманічным і ўнікальным сінтэзе".
УДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ:
Музычныя гурты: Одним днем, Harotnica, Маланка Orchetsra, NHS
Праграма (падрабязнасці ў нізе):
16.00-19.00 Рок на палатне
А вы калі-небудзь задумляліся, як можа выглядаць рок на палатне? Не? Жадаеце паглядзець? Тады вам трэба абавязкова зазірнуць на акцыю "Рок на палатне" 13 верасня ў 16.00 у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, дзе вы зможаце паглядзець, як гэта будзе адбывацца ў рэальным часе. Музыкі граюць рок, а мастакі малююць яго. Акцыя невыпадкова будзе праходзіць у Дзень горада, бо Менск поўны нечаканасцяў, сюрпрызаў. "Рок на палатне" дае магчымасць маладым беларускім мастакам не застацца незаўважанымі, бо ў нашай краіне вельмі шмат таленавітай моладзі, якая часам саромеецца гэта паказаць.
УДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ:
Музычныя гурты: Zombie Zoo, Generation-fi, Пленэр
Мастакі: Васкрасенская Ксенія, Доўнар Мікалай, Бука Зміцер, Захар Кудзін, Лаўрэнчыкаў Аляксандр.
19.00-22.00 Праект шчырай музыкі
Прадзюсаванне Актуальных Накірункаў - так расчыняецца абрэвіятура Прадзюсарскага цэнтра "ПАН-студыя". І гэтым сказанае амаль усё.
"Музыка гэтых выканаўцаў, да шчасця, не апісваецца простым жанравым азначэннем, - кажа Зміцер Саладуха, куратар Праекту шчырай музыкі. - Яна спалучае шматлікія музычныя культуры і жанры ў гарманічным і ўнікальным сінтэзе".
УДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ:
Музычныя гурты: Одним днем, Harotnica, Маланка Orchetsra, NHS